21 верасня аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў школу прафесійнага майстэрства “Фонды: камплектаванне, зберажэнне, рэклама” з бібліятэкарамі сельскіх і гарпасялковых бібліятэк раёна.
На семінары разглядаліся чатыры пытанні. Бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Ёда Ларыса Іванаўна пазнаёміла са змяненнямі ў “Інструкцыі аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэнне з іх”. Аб сучаснай расстаноўцы і апрацоўцы дакументаў бібліятэчных фондаў распавяла бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчных фондаў Хрышчановіч Алена Генрыхаўна. Падзялілася вопытам афармлення бібліятэчнага фонда, як сродкам раскрыцця рэкламы загадчык філіяла “Казлоўшчынскай ГПБЦ” Хілімончык Людміла Іванаўна. Да ўвагі была прапанавана прэзентацыя выстаў і фотазон 2023 года, аформленых да мерапрыемстваў і дзейнічаючых на пастаяннай выснове. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Крупіца Марына Віктараўна правяла практычны занятак пошуку дакументаў у электронным каталозе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.