23 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень інфармацыі «Школа выжывання, або як дзейнічаць пры небяспецы». У рамках дня для наведвальнікаў і карыстальнікаў бібліятэкі ладзілася тэматычная выстава «За бяспеку разам». Малодшыя наведвальнікі пазнаёміліся з агульнымі правіламі паводзін пры надзвычайных сітуацыях. Дзецям былі ўручаны буклеты «Бяспечнае дзяцінства».