19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння аўтара ваенных твораў народнага пісьменніка Беларусі – Васіля Быкава. Васіль Быкаў – гэта чалавек, які не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. Менавіта з гэтай нагоды супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну “Шлях, вызначаны лёсам”. Падчас, якой ўдзельнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёмілі з самымі вядомымі творамі. Супрацоўнік аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці прапанавала прагляд ваеннай прозы Быкава “Трагічная праўда вайны”, знаёмства з выставай вядомых твораў пісьменніка. Да прагляду былі прапанаваны буктрэйлеры юбілейных твораў пісьменніка мінулых гадоў і 2024 года, створаных супрацоўнікамі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” у рамках інтэрнэт-праекта “Я – кніга-юбіляр!”. З цікаўнасцю дзеці прынялі ўдзел у гульні-пазл “Знаёмая кніга” па творчасці пісьменніка.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.