Што можа быць смачней за ласункі? Калі мы бачым іх, то адразу падымаецца настрой, а прысмакаў шмат не бывае. 20 кастрычніка працаўнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі аформілі кніжную выставу “Сладкий день» з падборкай «смачных» кніг з шакаладнымі гісторыямі, шакаладнымі рэцэптамі і іншымі «смачнасцямі» з фонду бібліятэкі. З кніг чытачы маглі даведацца пра гісторыю паходжання шакаладу, пра яго карысныя ўласцівасці і асаблівасці. На працягу дня карыстальнікаў знаёмілі з цікавымі фактамі пра любімыя ласункі. А крамя таго з чытачамі праводзілася віктарына «Шоколадное волшебство».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.