9 лютага падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26”, бібліятэкары паведамілі цікавыя факты пра творчасць пісьменніка, журналіста і кінасцэнарыста, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, Сталінскай прэміі, двойчы героя Сацыялістычнай працы М.Шолахава. Яго творы прысвечаны роднаму краю, гісторыі, побыце і традыцыях людей, якія жывуць у прыгожых мясцінах. Удзельнікі даведаліся, што яго творы перакладзены на мноства моў свету. Мерапрыемства суправаджалася праглядам урыўкаў з кінафільмаў “Ціхі Дон”, “Лёс чалавека” і іншыя.