28 чэрвеня, да Дня моладзі, супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі кніжна –ілюстраваную выставу пад назвай “Што чытаць моладзі”. Кожны з наведвальнікаў меў магчымасць пазнаёміцца з экспанаванымі выданнямі. На выставе была прадстаўлена літаратура па розных тэмах, якія могуць зацікавіць сучасную моладзь — “Беларускія пісьменнікі — маладым”, “Моладзі аб здароўі”, “Шукальнікам прыгод і фантастыкі”, “Юнацтва насустрач рэкордам”. Для малодшых наведвальнікаў бібліятэкі была арганізавана квэст-гульня “Знайдзі кнігу”. Каманды “Крылы “ і “Чараўнікі” прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах, якія падрыхтавалі для іх бібліятэкары — “Складзі пазл”, ”Бюро знаходак”, ”Лічбы ў літаратуры” і інш. Час прайшоў весела і цікава.