5 ліпеня супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі турнір інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Удзельнікамі гульні сталі наведвальнікі працоўнага летніка з дзённым прыбываннем “Расток”, што дзейнічае на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”.  Усё адбывалася амаль як у тэлевізійнай тэлегульні “Што? Дзе? Калі?”. Падлеткі падзяліліся на 2 каманды: “7 пядей под кепкой” и “Шевели извилинами” з дэвізам каманд, капітанамі. З 40 заданняў не адказалі толькі на 3, што гаворыць аб інтэлектуальным развіцці падлеткаў. Першае месца заняла каманда “7 пядей под кепкой” і была ўзнагароджана Дыпломам за 1 месца і салодкім прызам з тытулам “Умник”, 2 месца – каманда “Шевели извилинами” з розніцай толькі ў 1 бал, узнагароджана Дыпломам за 2 месца і салодкім прызам з тытулам “Знайка”.
Дзякуй камандам за гульню і актыўны ўдзел.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.