Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” сабраліся на літаратурнае асарці “Што нам восень прынясла”. Бібліятэкар Людміла Міхайлаўна Антончык сустрэла дзяцей каля бібліятэкі і звярнула іх увагу на акружаючую прыроду, на тое, якія змяненні  адбыліся на  дрэвах  і кустах. Рабяты расказалі, за што яны любяць восень. Затым у бібліятэцы прайшлі “асеннія спаборніцтвы” з загадкамі, заданнямі “Лясная паляна” , гульнямі “Рэпка”, “Асенні валейбол”, “Збяры бульбу”, “Накармі яблыкамі”, літаратурным батлам на верш С.Ясеніна.  Расказала пра кнігі серыі “Маленькі прафесар”, пазнаёміла з рэпрадукцыямі карцін Левітана, Ільіна, Легашова, зачытала вершы пра восень.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.