Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкіпрыняў ўдзел у раённым святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя г. Дзятлава. Ладзілася інтэрактыўная  пляцоўка “Штрыхі да партрэта горада”. Свой дзень нараджэнне, а сёлета свой слаўны юбілей наш родны горад святкаваў летняй парой. А лета — гэта час дзіцячых канікул і прыгод. Для дзяцей на пляцоўцы была арганізавана летняя фотазона “Час чытаць”, дзе барон Мюнхаўзен запрашаў у круга светнае падарожжа па старонках любімых кніг, гульнявая зона. Праверыць свае веды па гісторыі горада можна было здапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Штрыхі да партрэта горада”. Адказ на любое пытаннне можна было знайсці нафота-вернісажы “Убачаная сэрцам прыгажосць: запаветныя куточкі Дзятлава”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.