Шымук Віктар

 (Вікенцій Мікалаевіч)

(2.04.1933-1.09.1998) 

shimykНарадзіўся  ў в.Змяёўцы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і.

Жылі бедна, мелі ўсяго 3 га зямлі. Бацьку даводзілася зарабляць грошы на лесапілцы ў Дзятлава. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі восенню 1939г. бацьку Вікенція Шымука выбралі першым старшынёй калгаса імя Молатава. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай вайны. Вікенцій пайшоў у школу, што адчынілася ў Янаўшчыне, у былым панскім маёнтку. Але вучыўся нядоўга – пачалася вайна. Пасля вызвалення Дзятлава ад акупантаў Вікенцій Шымук наведваў школу ў Дзятлаве.

Пасля заканчэння 8 класаў Вікенцій Шымук пачаў працаваць адказным сакратаром Дзятлаўскай раённай газеты “За новую вёску”. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У.І.Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у газеце “Калгасная праўда”. Пасля заканчэння універсітэта застаўся працаваць у газеце. Працаваў таксама ў газеце “Звязда”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. З 1977 года – намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё. В.М.Шымук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964г. Ён вядомы чытачу як шчыры лірык, чалавек дасціпны, не абыякавы да праблем жыцця, прынцыповы, які з уласцівым яму гумарам выкрывае недахопы нашай рэчаіснасці, аўтар шматлікіх кніг. Сярод іх паэмы “Каля Броннай гары” (1960), зборнікі вершаў “Мы вясне дапамагалі” (1962), “Світанне” (1972) і інш. Шмат нарысаў Віктара Шымука прысвечана героям грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны.

На многія вершы паэта напісаны песні. Віктар Шымук займаецца перакладамі, піша крытычныя матэрыялы аб творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Увагу яго прыцягвае пытанне адраджэння беларускай нацыяльнай культуры, мовы нашага народа.

Літаратура:

Абрамчык,А. Светлай памяці земляка / А.Абрамчык // Перамога. – 1999. – 3 красавіка. – С.2.

Варна,Б. Над Нёманам сінім / Б.Варна // Перамога. – 1998. – 1 красавіка. – С.2.

Голуб,А. Шымук Віктар / А.Голуб // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна. – Мн., 1997. – С.345-346.

Голуб,А. Пясняр Прынёмання / А.Голуб // Перамога. – 1991. – 20 ліпеня. – С.2.

Шымук Віктар // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000.  —  С.338.

Шымук Віктар  // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. – Мн., 1992. – Т.6. – С.419-425.

Шымук Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік. – Мн., 1994. – С.615-616.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.