26 чэрвеня ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання прайшло чарговае пасяджэннеаматарскага аб’яднання “Літарынка”. Дзеці прынялі ўдзел у паэтычных чытаннях “Шёл мой край дорогами войны, у рамках абласной акцыі “Чытаем творы прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне”. Удзельнікі зачытвалі вершы, урыўкі з апавяданняў, адказвалі на пытанні віктарыны. Бібліятэкар прапанавала агляд кніг з кніжнай выставы “Чытаем творы пра вайну”.