21 лістапада ў  рамках цыкла мерапрыемстваў “Зберажы сябе для жыцця”,  праекта “Дзятлава здаровы горад” прайшла рэспект – сустрэча “Сигареты — это яд, для больших и для ребят!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. Сустрэча адбылася ў ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” удзельнікамі сталі вучні 9 класа. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі разам з валеолагам – метадыстам “Дзятлаўскага раённага цэнта гігіены і эпідэміялогіі” Наталляй Юрэня паведамілі дзецям пра шкоду курэння цыгарэт,  пра хваробы, якія ўзнікаюць з прычыны працяглага курэння. Разам з вучнямі прыйшлі да высновы, каб не стаць ахвярай шкодных звычак, трэба весці актыўны вобраз жыцця  Таксама на абанеменце бібліятэкі для карыстальнікаў бібліятэкары падрыхтавалі выставу “Книга и газета, вместо сигареты” на выставе прадстаўлены кнігі, часопісы, інфармацыйныя лістоўкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.