Вада — самае звычайнае, самае распаўсюджанае рэчыва і адна з самых загадкавых вадкасцяў нашай планеты. А што мы ведаем аб ёй? І ўвогуле, адкуль вада на планеце? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” на рэпартажы “Симфония струящейся воды”. Рабяты даведаліся пра ўласцівасці вады, распаўсюджванні яе ў прыродзе і выкарыстанні вады чалавекам. А таксама паразважалі пра тое, як трэба берагчы ваду і ахоўваць вадаёмы ад забруджвання. Праглядзелі відэаролікі “Берегите источник жизни”, “Загрязнение мирового океана”. Замацавалі веды вясёлай віктарынай “Не дай сабе засохнуць” і крыжаванкай “Кругаварот”. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Вода всему голова”.