У рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню «Закон і права» пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» працуе аматарскае аб’яднанне «Прававы лабірынт» па прававому выхаванню. Удзельнікі аб’яднання — вучні 9б класа СШ № 3 г. Дзятлава. 3 мая ладзілася патрыятычная гадзіна «Сімвалы маёй дзяржавы» да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзеці пазнаёміліся з сімволікай нашай Беларусі. Напрыканцы для замацавання матэрыялу пагулялі ў тэст-гульню.