Аматарскае аб’яднанне “Аднавяскоўцы”, якое дзейнічае ў філіяле ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” становіцца цэнтрам грамадскага жыцця для жанчын сталага ўзросту аг.Жукоўшчына. Удзельнікі аб’яднання сабраліся на нечарговае пасяджэнне і адкрылі “Скарбонку добрых спраў”: збіраюць сродкі па навядзенню парадку і ўпрыгожванню  праваслаўнага і каталіцкага крыжоў. У бліжэйшых планах членаў аб’яднання навядзенне парадку і высаджванне кветак каля знакамітай жукоўшчынскай крыніцы. Віншавалі з днём нараджэння сваю сяброўку па аб’яднанню  Людмілу Гурскую. Гучалі цёплыя словы пажаданняў, вершы і песні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.