1 верасня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло гістарычнае падарожжа «Скарыніна кніга ў вечнасці жыве» прымеркаванае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання . На гэтым мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускага асветніка Францыска Скарыны, а таксама даведаліся, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне. У бібліятэцы была аформлена выстава-прагляд «Кніжная спадчына Беларусі»