У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі з мэтай прафілактыкі шкодных звычак прайшла акцыя – адмова “Скажем “НЕТ” никотину” (да Сусветнага дня без тытуню), у рамках прафілактычнага праекта “Здоровые города и посёлки”. Удзельнікамі, якой сталі вучні СШ №3 г. Дзятлава і наведвальнікі бібліятэкі. Падчас акцыі бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй з’яўлення тытуню і цыгарэт і праінфармавала аб тым, колькі ў свеце пакутуе людзей ад гэтай згубнай звычкі, прывёўшы гістарычныя даведкі шляхоў распаўсюджвання тытуню па свеце. Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі на абаменце была прадстаўлена выстава – прызыў “НЕ прокури своё здоровье”, дзе праз кнігі, буклеты, плакаты, бібліятэкар імкнулася данесці інфармацыю і пераканаць адмовіцца ад шкоднай звычкі або навогул ніколі не спрабаваць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.