23 жніўня ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Маральнае выхаванне” для дзяцей бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі інтэрактыўны дыялог “Скажи незнакомцу НЕТ!” для выхаванцаў старэйшых груп ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. Дзятлава”. Расказалі хто такі незнаёмы чалавек, як варта паводзіць сябе пры сустрэчы з незнаёмцам, абмеркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі. Увазе дзяцей быў прадэманстраваны мультфільм “Уроки осторожности тётушки совы. Незнакомец”. Дзеці былі ўважлівыя, адказвалі актыўна на пытанні і напрыканцы мерапрыемства атрымалі лістоўкі з правіламі паводзін з незнаёмымі людзьмі.