14 чэрвеня для наведвальнікаў летніка “Усмешка” СШ № 3 аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі быў прадстаўлены лялечны спектакль “Сказка о старухе, старике и Золотой рыбке”, па казцы А. С. Пушкіна. Пасля прагляду дзецям былі прапанаваны заданні і віктарына па казцы “Сказка о рыбаке и рыбке”, “Пытанне-адказ”, “Характар герояў казкі”, “Пераблытаныя казкі”. Мерапрыемства завяршылася гульнёй “Злаві рыбку”.