26 сакавіка ў другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі імяніны казкі “Кракадзіл” К.Чукоўскага, якой споўнілася 130 год з дня напісання. З наведвальнікамі лагера “Улыбка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі літаратурна-гульнёвую праграму “Скази дедушки Карнея”. Усе наведвальнікі з задавальненнем успомнілі любімыя казкі, персанажаў твораў, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг Карнея Іванавіча. Адказвалі на пытанні віктарыны, дружна разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах “Корзинка с потерянными вещами”, “Имена сказочных героев”, “Кто есть кто”. Даведаліся, як сапраўднае імя Карнея Чукоўскага, калі ён напісаў свой першы твор для дзяцей. Для больш маляўнічага ўспрымання твораў юным чытачам былі паказаны мультфільмы:“Мойдодыр”, ”Муха-цокотуха”. Ад праведзенага мерапрыемства ва ўсіх засталіся яркія станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.