Да Сусветнага дня здароўя ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” прайшоў час здароўя “Скуку и безделье меняем на бодрость и веселье”. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Шлях у краіну здароўя”, дзе падабраны выданні па спорту, лекавых раслінах, правільнаму харчаванню, закалцы, лячэбнаму масажу і інш. Гаворка вялася аб скандынаўскай хадзьбе, стрэсаўстойлівасці, здаровым і рацыянальным харчаванні. Усе разам успомнілі пасловіцы і пагаворкі аб здароўі, паглядзелі відэаролікі, кожны ўдзельнік падзяліўся сваімі прыкладамі.