Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” прайшла святочная праграма “Славім цябе, Беларусь Незалежная”. На працягу Дня наведвальнікі маглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Вялікая дата краіны”:кнігі пра Беларусь, цікавыя пазнавальныя старонкі пра далёкае мінулае нашай Радзімы і нашага народа. У кожным выданні выказваецца любоў да Айчыны, гордасць за свой старажытны род і тыя здзяйсненні, якімі ўслаўлялі беларусы зямлю сваю на працягу ўсяе гісторыі.
Маленькія чытачы прынялі удзел у конкурсе малюнкаў “Мы малюем Беларусь”.
Таксама бібліятэку наведалі выхаванцы палатачнага кругласутачнага лагера “Крынічка”, якія прынялі ўдзел у экскурсіі па бібліятэцы ”Жукоўшчына – часцінка вялікай краіны”. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з гісторыяй жукоўшчынскага краю: старынным паркам і палацам, знакамітай крынічкай і спірзаводам. Прадоўжылася экскурсія ўлітаратурным пакоі “Знакамітыя людзі зямлі жукоўшчынскай”, дзе размова ішла пра слынных землякоў: Ігната Дварчаніна, Пятруся Граніта, Васіля  труменя, Гарасіма Праменя, Арсеня Двараніна.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.