9 ліпеня — Дзень вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З нагоды гэтай значнай дзеля кожнага жыхара Дзятлава і Дзятлаўскага раёна даты аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў тэматычную кніжна-дакументальную выставу «Славный город — славная история». Экспанаваная літаратура магла пазнаёміць з гісторыяй і сучаснасцю горада. Ведаць гісторыю — значыць быць патрыётам сваёй Радзімы і шанаваць мірнае жыццё.