9 ліпеня — Дзень вызвалення Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. 8 ліпеня напярэдадні гэтай даты адбыўся ўрачысты канцэрт “Непадуладна памяць часуˮ у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Гледачы наведалі тэматычную выставу “Славный город — славная историяˮ ў фае, якая была падрыхтавана Дзятлаўскай раённай бібліятэкай.