Жыві, шукай, усё рабі, як след.
Каб на Радзіме твой свяціўся след.
С. Грахоўскі
2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У гэтым годзе Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна — мастацкай спадчыны распачынае краязнаўчы праект “Іх імёны ў гісторыі краю”. У бібліятэцы праходзіць пашуковая акцыя “Нашы землякі – наш гонар”. Напрацягу года бібліятэка будзе знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці, якія ўзнагароджаны ордэнамі працы.У рамках краязнаўчага праекта аформлена паліца – персаналія “Незабытыя імёны: Юліан Корсак”. Нарадзіўся паэт і перакладчык Юліан Корсак 13 лютага 1806 года ў Слоніме. Меў маёнтак у вёсцы Страла Дзятлаўскага раёна, дзе правёў амаль усё сваё дарослае жыццё. Тут адбылося яго станаўленне як паэта, перакладчыка, прайшлі лепшыя гады жыцця. Быў добра знаёмы з Адамам Міцкевічам, мастаком Вікенціям Дмахоўскім. Літаратурную спадчыну паэта складаюць зборнікі “Вершы” (1830, у 1836 г. – другое выданне), “Новыя вершы” (1840 год, у двух тамах). Пад вокладкамі названых зборнікаў размешчаны творы, якія “геаграфічна” найболей блізкія да Дзятлаўшчыны – “Да Нёмана”, ”Да Ігната Дамейкі”. Замілаванасць родным краем, дабрыней і шчырасцю народа, нейкай яго дзіцячай непасрэднасцю- лейтматыў вершаў Ю. Корсака.Занімаўся пераводамі на польскі язык. Яго найбольш паэтычным дасягненнем з’яўляецца першы поўны пераклад “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры.
На паліцы прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і дзейнасці вядомага паэта – земляка. Дзякуючы кісці мастака — летапісца беларускай зямлі Напалеона Орды, наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з мастацкім вобразам сядзібы Юліана Корсака ў Страле. Паліцу дапаўняюць фотаздымкі.