21 лютага азначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты Дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова — гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!
Напярэдадні гэтай даты 18 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі разам удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што дзейнічае пры бібліятэцы, ладзілі свята роднай мовы «Слова да слова — гэта бацькоўская родная мова». У фармаце гэтага свята яны акунуліся ў чароўны свет роднай мовы: гучалі беларускамоўныя вершы, песні. З вялікай асалодай жартавалі, адгадвалі загадкі, прыказкі і прымаўкі нашага фальклору. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд відэароліка «Мая беларуская мова». Для беларускіх паэтаў родная мова служыць адначасова і аб’ектам , і сродкам апявання, з’яўляецца натхняльнікам на творчасць. У чытальнай зале бібліятэкі аформлена выстава «Родная мова — крыніца натхнення», на якой заняла сваё ганаровае месца беларуская кніга. Супрацоўнікамі аддзела распрацаваны і надрукаваны буклет «Размаўляй па беларуску!». Прайшла акцыя «Якая наша мова…?», у рамках якой была аформлена фотазона «Я люблю родную мову».На стыкерах у форме сэрца наведвальнікі бібліятэкі пісалі словы аб роднай мове, такія як: прыгожая і мілагучная, адметная, сакавітая, дзіўная, найлепшая, непаўторная і шмат іншыхі размяшчалі іх на інтэрактыўны стэндзе ў форме сэрца. Бібліятэка запрашае паўдзельнічаць у чэленджы “#Чытай па Беларуску”: запісаць кароткае відэа з хэштэгам, на якім падзеліся інфармацыяй аб кнізе на беларускай мове, якую чытаюць і выкласці гэты ролік у сацыяльныя сеткі. Далучайцеся да нас, прапагандуйце нашу родную мову і творчасць нашых пісьменнікаў і паэтаў.