27 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і бібліятэчнага праекта «Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы» арганізаваны Дзень беларускай кнігі. Сустрэча прайшла ў форме гадзінкі ̶весялінкі па творах беларускіх пісьменнікаў «Слова кніжцы беларускай» (да юбілеяў А.Дзеружынскага, А.Вольскага, У.Мазго). Увазе дзяцей прапанавалі выставу-прагляд «Чытаем беларускую кнігу». Загадчык бібліятэкі Вольга Бойка паведаміла, што роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа, пазнаёміла дзяцей з творчасцю дзіцячых беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Навучэнцы школы з задавальненнем чыталі юмарыстычныя творы мастакоў слова. Супрацоўнік бібліятэкі зазначыла, што ў вершах і апавяданнях пісьменнікаў можна знайсці пэўныя жыццёвыя ўрокі ̶ урокі чуласці, дабрыні, сяброўства, любові да роднай зямлі, сваёй Бацькаўшчыны.