28 снежня адбылося святочнае навагодняе чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчык”, што дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі з наведвальнікамі Адддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з загадчыкам Калюцік Аленай Пятроўнай і супрацоўнікамі аддзела. У госці на мерапрыемства завітала чараўніца Зіма і прынесла заміж холаду і сцюжы цікавыя конкусы і цёплы настрой. Падчас мерапрыемства гулялі ў снежкі, хакей, разгадвалі зімовыя загадкі, гралі ў музычныя фанты. Кожны ўдзельнік атрымаў акрамя зараду бадзёрасці сувенір на памяць.