Штогод у перадапошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегу. Гэтай даце была прысвечана гадзіна цікавых паведамленняў “Снежные причуды природы”, якую бібліятэкар Лішык Аксана Уладзіміраўна правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” філіял “Казлоўшчынская ГПБц”.
Чаму ідзе снег? Адкуль ён бярэцца? Чаму снег белы? Чаму ён скрыпіць пад нагамі? Чаму снег слізкі? З-за чаго ў “сняжынак-зорачак” шэсць прамянёў. Ці ўсё сняжынкі на зорачкі падобныя? — на гэтыя пытанні вучні атрымалі адказы падчас мерапрыемства. А пасля пытання “Якіх насякомых можна ўбачыць пад снегам?” думаецца, што з прысутных дзяцей наўрад ці хто-небудзь яшчэ захоча калі-небудзь “паласавацца” сняжком. А ў завяршэнні мерапрыемства праглядзелі відэаролік пра незвычайныя гурбы са снегу. Рабяты атрымалі вялікае задавальненне і выдатны настрой!
