1 снежня да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” наведала мясцовую школу і правяла гадзіну асабістага меркавання “СНІД: кошт адной памылкі”. У ходзе мерапрыемства падлеткі высветлілі, што неабходна ведаць кожнаму пра ВІЧ/СНІД, пагутарылі пра наркотыкі, якія могуць прывесці да заражэння СНІДам, а таксама, што рабіць калі ў тваім жыцці з’явіліся сур’ёзныя праблемы, паразважалі на тэму “Ці варта рызыкаваць сваім здароўем?”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.