1 снежня да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну роздуму и выставу-папярэджанне “СНІД — вяртання няма!” для навучэнцаў 11 “Аˮ класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлаваˮ, класны кіраўнік Шумская Марына Мікалаеўна. У ходзе мерапрыемства падлеткі ўмацавалі свае веды аб ВІЧ і СНІД, прагледзелі відэаўрок “Во имя жизни”, спецыяліст-валеолаг ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталляй Іванаўнай прадаставіла для прагляду відэазапіс інфармацыі па прафілактыцы СНІДу. Для замацавання ведаў падлеткі адказвалі на пытанні віктарыны і падзяліліся сваімі думкамі наконт вырашэння дадзенай бяды. Была распрацована прафілактычная памятка “СНІД — вяртання няма”, якую атрымалі ўдзельнікі мерапрыемства.







