У рамках праекта па прававому выхаванню “Закон і права”, бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” адбылося чарговае пасяджэнне падлеткавага аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” па прававому выхаванню з вучнямі 11 “Б” класа, класны кіраўнік Шпакоўская Алена Вацлаваўна. Мерапрыемства ладзілася ў форме гутаркі-дыялогу пад назвай “Социальные сети: за и противˮ. Гутарка вялася пра небяспеку, якая чакае ў сацыяльных сетках:кібербулінг, грумінг, буліцыд, кібермахлярства, небяспечны кантэнт. Былі растлумачаны значэнні гэтых слоў і парады, як пазбегнуць бяды, распрацавана памятка“Памятка умного пользователя интернетаˮ. Інтэрнэт можа быць выдатным і карысным для навучання, адпачынку і зносін з сябрамі. Але, як і рэальны свет, Сетка можа быць небяспечнай. Трэба ведаць, што калі ты, ці твой сябар апынуліся ў складаных абставінах, то заўжды ёсць людзі, якія могуць дапамагчы!