14 студзеня аддзел абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі кніжную выставу «Спадчына  акадэміка  Яўхіма  Карскага» прымеркаваную да 165-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Карскага — філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа. Яўхім Карскі — аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры ў беларускім перыядычным друку. Да ўвагі чытачоў была прапанавана літаратура аб жыцці і працоўнай  дзейнасці акадэміка, яго фундаментальная трохтомная праца «Беларусы», якая з’яўляецца свайго роду энцыклапедыяй беларусазнаўства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.