19 жніўня ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб” ладзілася забаўляльна–гульнёвая праграма “Спас – усяму час”. Рабяты пачулі невялікі аповед пра тры праваслаўныя святы: мядовы, яблачны і арэхавы, гулялі ў гульні “Яблочко наливное”, “Кто первый”. У гэты ж дзень на пляцоўцы каля бібліятэкі дзяцей чакаў бібліятэчны бульвар “Чытай дворык”, прайшоў урок бяспекі “Бяспечнае лета”. Удзельнікі мерапрыемства гулялі ў розныя гульні і віктарыны, малявалі дарожныя знакі на асвальце .