Прадаўжае сваю работу аматарскае аб’яднанне ‟Прававы лабірынтˮ. Удзельнікі аб’яднання — вучні 10 б класа СШ № 3 г.  Дзятлава. 10 сакавіка ў рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню ‟Закон і праваˮ на базе СШ №3 г. Дзятлава ладзілася гадзіна прававой асветы ‟Спажывец і яго правыˮ — да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца. На мерапрыемстве ў цікавай і даступнай форме распавядалася аб правах і ўменні абараніць сябе ад нядобрасумленнага пастаўшчыка тавараў і паслуг, пазнаёміліся з Законам ‟Аб абароне правоў спажыўцоўˮ, які вызначае паслядоўнасць дзеянняў пры розных непаразуменнях.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.