25 верасня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” для вучняў 5 класа прайшла гадзіна дабрыні “Спешите делать добро”. Наведвальнікі паслухалі біблейскую прытчу пра дабро і зло. Пагулялі ў гульню“Собери пословицу”. На трафарэце лотаса – кветкі дабрыні, напісалі адказы на пытанне, што такое дабрыня.
Пазнаёміліся з работамі вядомага сучаснага скульптара і мастака Рыгора Патоцкага, які вырашыў сказаць людзям: “будзьце добрымі!” і стварыў сімвал дабрыні, усталяваны ім у розных краінах.Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала прысутным вырасці сапраўднымі людзьмі — добрымі, спагаднымі, ветлівымі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.