21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла літаратурная скарбонка «Старажытнейшая, самая славянская, мова беларуская мая». На гэтым мерапрыемстве гаварылася аб тым, што мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Гучалі вершы беларускі пісьменнікаў, а маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з беларускімі казкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.