2 лістапада ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў школьнага лагера “Здаравячок” быў праведзены ўрок памяці “Старонкі гісторыі Дзятлаўшчыны, напісаныя вайной”. Бібліятэкар расказала,што такое генацыд і як здзекаваліся нацысты над мірным насельніцтвам Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе вёскі Вялікая Воля Дзятлаўскага раёна, якую спасцігла доля Хатыні. Нагадала ўспаміны відавочца Івана Павачкі, які цудам застаўся жывым. Паглядзелі відэаролікі “Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне” і “Што адбывалася ў дзіцячым канцлагеры “Чырвоны Бераг”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Без срока давности”. Зрабілі вывад, што гэтыя трагічныя старонкі ў нашай гісторыі забыццю не падлягаюць, у тых злачынстваў перад чалавецтвам тэрміну даўнасці няма.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.