4 лістапада работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” запрасілі на вусны часопіс “Старонкі гісторыі: год 1917” падлеткаў. Прысутныя зноў успомнілі падзеі Касрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі відэафільм “Касрычніцкая рэвалюцыя”. Бо ў ракурсе сучасных падзей, канфліктаў, палітычных крызісаў вывучэнне рэвалюцыйнага вопыту з’яўляецца таксама актуальным. Свет, у якім мы цяпер жывем, вельмі складаны і супярэчлівы, у многіх кутках планеты адбываюцца рэвалюцыі. Ва ўмовах сучаснага крызісу вывучэнне вопыту рэвалюцый дапаможа пазбегнуць падобных працэсаў або, прынамсі, зрабіць іх менш балючымі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.