26 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі паэтычную хвалю “Стихи о Прекрасной Даме” да 140-годдзя з дня нараджэння вялікага паэта рускай нацыі Аляксандра Аляксандравіча Блока. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю рускай паэзіі. Значэнне творчасці Аляксандра Блока немагчыма пераацаніць. Яго паэтычная зорка ззяе высока над сённяшнім днём, а святло паэзіі льецца мерна, велічна і горда. Да юбілею ў бібліятэцы была аформлена літаратурная выстава па творчасці паэта. Былі зачытаны вершы Блока. Некаторыя з іх запісаны на відэаролікі. Наведвальнікам бібліятэкі падараваны закладкі, расрацаваныя да юбілею пісьменніка супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

Вiдэа

А. Блок “Рассвет” 

А. Блок “Скрипнула дверь. Задрожала рука”

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.