У рамках раённага праекта “Круцілавічы — здаровы пасёлак” у філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў “Сто саветаў для здароўя”. На мерапрыемства была запрошана фельчар Круцілавіцкага ФАПа Бортнік Юлія Леанідаўна. Яна паведала аб тым, як засцерагчыся ад той ці іншай хваробы, якімі лекамі можна лячыцца, адказвала на пытанні прысутных. Затым бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай “Чалавек і яго здароўе”.