Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства — урок-папярэджанне “STOP СПИД: знать, чтобы жить!”.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаліся:
- аб узбуджальніках СНІДа і асаблівасцях ВІЧ-інфекцыі;
- праасноўныя шляхі перадачы віруса;
- праклінічныя праявы захворвання;
- пра меры прафілактыкі і захавання здароўя.
Мэта ўрока — сфарміраваць у моладзі адказныя адносіны да ўласнага здароўя, павысіць узровень інфармаванасці і падкрэсліць важнасць здаровага ладу жыцця.
У бібліятэцы была аформлена тэматычная кніжная паліца “Мы за здаровы лад жыцця”, дзе прадстаўлены літаратура і інфармацыйныя матэрыялы, якія заклікаюць да асцярожнасці, адказнасці і падтрымкі здаровых звычак.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі пашыраць веды, але і фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю: знаць, каб жыць!



