Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства — урок-папярэджанне STOP СПИД: знать, чтобы жить!”.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаліся:

  • аб узбуджальніках СНІДа і асаблівасцях ВІЧ-інфекцыі;
  • праасноўныя шляхі перадачы віруса;
  • праклінічныя праявы захворвання;
  • пра меры прафілактыкі і захавання здароўя.

Мэта ўрока — сфарміраваць у моладзі адказныя адносіны да ўласнага здароўя, павысіць узровень інфармаванасці і падкрэсліць важнасць здаровага ладу жыцця.
У бібліятэцы была аформлена тэматычная кніжная паліца “Мы за здаровы лад жыцця”, дзе прадстаўлены літаратура і інфармацыйныя матэрыялы, якія заклікаюць да асцярожнасці, адказнасці і падтрымкі здаровых звычак.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі пашыраць веды, але і фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю: знаць, каб жыць!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.