Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю месяца, 16 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбыўся ўрок-перасцярога “#СТОПВИЧСПИД”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа разам з класным кіраўніком Святланай Уладзіміраўнай Спасюк. Дзень памяці – гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі СНІДу, гэта напамін усім пра тое, што ніхто не застрахаваны ад трагедыі ВІЧ-інфекцыі. Рабяты даведаліся, што сімвалізуе чырвоная стужка і прынялі ўдзел у анкеціраванні па пытаннях ВІЧ/СНІД. Падчас мерапрыемства дэманстраваўся відэафільм “Стоп ВИЧ/СПИД” і прэзентацыя “Знаменитые люди — жертвы СПИДа”.