Дарога на Трасцянец-
Завея з канца ў канец.
Сонца над абеліскам-
Снег разгараецца прыскам.
Над прыскам тым негарачым
Мяцеліца плача, плача…
Лось Е. Трасцянец.
Палітыка фашысцкага генацыда на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта карацельныя аперацыі і тысячы спаленых вёсак, лагеры смерці, гета і другія месцы прымусовага ўтрымання, паказальныя пакаранні смерцю.Усё гэта прыйшло ў Беларусь 22 чэрвеня 1941 года…
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны аформлена выстава — дасье “Страшная гісторыя лагера” (80 год з часу існавання месца масавага знішчэння насельніцтва Трасцянец). У 1941 годзе нямецка – фашысцкія акупантыстварылі тут лагер смерці з мэтай сістэматычнага масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных. Па колькасці знішчаных людзей гэты лагер стаіць на 4-м месцы пасля Асвенціма, Майданака і Траблінкі.
Наведвальнікі бібліятэкі знаёмяцца з копіямі дакументаў і матэрыяламі з гісторыі лагера, энцыклапедычнымі даннымі, фотаздымкамі і вершамі беларускіх паэтаў Е.Лось, У.Караткевіча, А.Вялюгіна, якія перадаюць боль і трагедыю лагера.