10 сакавіка ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб” да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі прайшла гутарка з праглядам відэафільма “Страшная плата за краткий миг радости”. Маладыя людзі даведаліся аб праблеме наркаманіі, аб статыстыцы страшных лічбаў. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных, што асноўны шлях вырашэння праблемы – асабісты, выхаванне ў кожнага чалавека адносін нецярпення і непрымання  наркотыкаў. Рабяты разважалі над тым, чаму людзі пачынаюць ужываць наркотыкі. Бібліятэкар прапанавал аразглядзець розныя сітуацыі, у якіх можа апынуцца падлетак у кампаніі адна годкаў, якія прапануюць паспрабаваць наркотык. Прысутныя адказвалі, як яны сябе павядуць у складанай сітуацыі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.