Задачы і функцыі бібліятэк
Выпіска з Статута дзяржаўнай установы культуры
“Дзятлаўская раённая бібліятэка”
Статут зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным
рэгістры юрыдычных асоб і індывіуальных
прадпрымальнікаў 07.04.2022 за №591575117.
Зменены 12.09.2024 на аснове рашэння №436.
- Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам рэалізацыя правоў грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.
- Асноўныя мэты Установы: рэалізацыя правоў грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, захаванне бібліятэчных фондаў і іншых дакументаў на розных відах носьбітаў (традыцыйных і электронных), сацыяльна-культурная дзейнасць, накіраваная на задавальненне духоўных і культурных запатрабаванняў насельніцтва.
- Асноўныя задачы Установы:
забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў згодна іх запатрабаванняў і інтарэсаў;
камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці на розных відах носьбітаў (традыцыйных і электронных);
ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарата;
правядзенне культурна-асветніцкай работы, накіраванай на садзейнічанне культурнага развіцця карыстальніка бібліятэкі.
Арыгінал Статута захоўваецца ў дзяржаўнай установе культуры
Дзятлаўская раённая бібліятэка»
Па адрасу:
Гродзенская вобл., г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18.