Да Сусветнага дня здароўя ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры развіцця і падтрымкі чытання была праведзена гадзіна карысных парад “Ствары і захавай здароўе”.Бібліятэкарпрапанавала да ўвагі наведвальнікаў кніжную паліцу “Чалавек і яго здароўе”, дзе была прадстаўлена літаратура па лячэнню мёдам, дамашняя аптэка, лекавыя расліны, часопіс “Народный доктор” і розныя наглядныя выданні (буклеты, лістоўкі).