Сучаснае пакаленне павінна рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць фальсіфікацыі і скажэнню фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне і генацыдзе беларускага народа. 26 ліпеня адбылася cустрэча з работнікамі сфераў культуры і адукацыі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Як расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, каб даносіць да людзей праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю аб падзеях ваеннага ліхалецця, сумесна з пракуратурай Дзятлаўскага раёна быў распрацаваны графік сустрэч у працоўных калектывах. Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго сказаў прысутным аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. Ён падкрэсліў, што выяўлена шмат новых фактаў аб крывавых справах ваенных злачынцаў і іх памагатых. Гэта даказвае, што Беларусь падвяргалася ўсім формам генацыду. Напрыканцы Віталій Юрго і Вольга Рагачова прадставілі ўдзельнікам сустрэчы відэастужку “Азарычы” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, падрыхтаванай работнікамі бібліятэкі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.