15 верасня 2022 года ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіла Дзень адчыненых дзвярэй “Сустракаемся ў бібліятэцы”, які быў прымеркаваны да Дня бібліятэк Беларусі. У бібліятэку завіталі выхаванцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №2 г.Дзятлава”, якія наведалі бібліякафэ “Смачнае чытанне”, дзе бібліятэкар прапанавала дзецям пасмакаваць  літаратурныя прысмакі і цікавыя музычныя кніжкі, завіталі ў фотазону  “У гасцях у беларускай кнігі” і пазнаёміліся з выставай “Модныя навінкі з кніжнай карзінкі”. Падчас экскурсіі бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з заламі бібліятэкі, рассказала дзе жывуць кніжкі і як стаць чытачом. Дзеці паабяцалі наведаць бібліятэку разам з мамай, ці з татам і абавязкова запісацца ў бібліятэку. У рамках Дня ажыццяўлялася бясплатная кансультацыя натарыусам натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Сёмухай Жаннай Мікалаеўнай па розных пытаннях. З мэтай папулярызацыі прафесіі бібліятэкара ладзілася прома-акцыя “Чытач за бібліятэчнай кафедрай”, падчас якой з цікаўнасцю і задальненнем карыстальнікі бібліятэкі займалі месца бібліятэкара. Словы віншаванняў атрымалі  супрацоўнікі бібліятэкі, яны наведалі бібліякафэ  “Смачнае чытанне”, зрабілі памятнае фота ў межах фотазоны “У гасцях у беларускай кнігі”, пазнаёміліся з экспанаванымі выданнямі на выставе “Модныя навінкі з кніжнай карзінкі”, на  фотасушцы “Будні нашай бібліятэкі” мог кожны супрацоўнік убачыць сваё фотаімгненне з працоўнага дня і ўсьміхнуцца.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.